Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

З гісторыі беспрацоўя ў Гайнаўцы (2)

Аляксей МАРОЗ

З восені мінулага года на Гайнаўшчыне радыкальна пачаў мяняцца рынак працы. Фінансавы закалот, што летам крануў у першую чаргу людзей, якія індывідуальна, або карыстаючыся дапамогай фондаў, былі залежнымі ад здзелак на розных біржах свету або хацелі браць крэдыты, не прадвяшчаў яшчэ цяжкасцей, што так хутка могуць непасрэдна спасцігнуць прадпрыемствы на Гайнаўшчыне і спрычыніцца да звальнення людзей з работы або высылкі іх у водпуск. Хаця паслядоўнасці сусветнага гаспадарчага крызісу на Гайнаўшчыне найбольш адчулі работнікі дрэваапрацоўчай прамысловасці, дык крануў ён таксама машынную прамысловасць і іншыя меншыя прадпрыемствы.

Высылаюць у водпуск або звальняюць

Праз апошнія гады многа айчынных прадпрыемстваў інвеставала ў машынны парк і ў новыя тэхналогіі (добрым прыкладам гэтаму з’яўляюцца група „Фортэ”, якая ў гайнаўскую фабрыку мэблі заінвеставала апошнім часам ажно 30 мільёнаў злотых, ці „Пронар” з Нарвы, які часта мадэрнізуе сваю прадукцыю і выкарыстоўвае новыя тэхналогіі). Гэтыя прадпрыемствы разлічвалі, што попыт на іх вытворчасць будзе працягвацца, але сусветны гаспадарчы крызіс перашкодзіў у рэалізацыі іх планаў. Попыт на іх прадукты выдатна паменшаў.

Зараз дырэкцыі многіх польскіх суполак вымушаны скарачаць або мяняць прадукцыю, што патрабуе выдаткавання дадатковых сродкаў, і пачалі звальняць работнікаў. Усе паслядоўнасці крызісу, якія тычацца беспрацоўя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF