Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

Драўляны Тадзя

Міра ЛУКША

Іду па вёсцы Крушыняны. Вёска распаложана паблізу рэчкі Нятупы, на ўскраіне знаходзячыхся па над ёю лугоў, лясоў і пагоркаў (што расцягваюцца ад вёскі ў паўднёва-заходнім напрамку) — вышэйшыя груды даходзяць да 161 метра над узроўнем мора. Іду пешшу, зусім не пазайздросціўшы галоўнаму ніўскаму пешаходу, адно аўтобуса назад у Беласток сёння не будзе. Вядома, не адчуваю таго ўзроўню ад марской вады, ды ўжо ад нятупскай вільгаці пачынае ламаць мяне ў касцях. Ды што там — прыехала я сюды не каб наракаць, а каб знайсці чалавека ў вёсцы, пра якую вядома, што роўна 330 гадоў таму, 12 сакавіка Ян ІІІ Сабескі надаў яе татарам-ліпкам разам з суседнімі вёскамі Нятупай, Лужанамі і часткай Панятовіч. Пасаджаныя мусульмане ваявалі на польскім баку ў вайне з туркамі. У Крушынянах, апрача 45 іншых сем’яў, асеў быў на пастаяннае жыхарства палоўнік Самуэль Мірза Крачоўскі, які ўратаваў жыццё каралю ў бітве пад Парканамі. У дарозе на сейм у Гродне кароль заехаў быў да Крачоўскага ў Крушыняны. У вёсцы жылі і тады, і сёння, разам з ліпкамі і праваслаўныя, і католікі. Я сёння магу зайсці ў мячэць з канца XVIII стагоддзя, і на мусульманскі мізар, падзівіцца на найстарэйшыя надмагільныя пліты з канца таго ж XVIII стагоддзя і, не жыўшы адным чыстым духам, магу зайсці да Джэнэты з блізкім прозвішчам Багдановіч ды пачаставацца смакоццем з таксама свойскім імем „перакачэўнік”, які стаў ужо еўрапейскім тутэйшым знакам. Але я іду да аднаго чалавека, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF