Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

„Рацыя” без навагодніх феерверкаў!

Ганна КАНДРАЦЮК

— „Рацыя” была лепшай! — спрачаецца беластоцкая пенсіянерка ў футры. Разам з сяброўкамі з Беласточка чакае гарадскога аўтобуса, які завязе іх у царкву. Сёння 14 студзеня. У кожнай жанчыны на галаве капялюш, у руках густоўная сумачка, словам, „элеганцыя-францыя”. Як і належыць у Новы год. Размаўляюць пра ўчарашні вечар і Sylwestra po raz drugi .

А для мяне больш падабалася Радыё Беласток, — не пагаджаецца іншая. Яе „Рацыя” падвяла, бо змоўкла ў час, калі найбольш хацелася весяліцца, пасля шампанскага. Значыць, у першую гадзіну ночы... — І феерверкаў не было!

Праз момант уяўляю як радыё „Рацыя” пускае ў эфір тону феерверкаў. Апошні закід падабаецца найбольш, хоць, здаецца, накіраваны ён у адрас лянівых слухачоў...

Усё ж прыемна слухаць жывы каментарый пра беларускія медыі ў публічным месцы. Яшчэ сорак-пяцьдзесят гадоў назад гэтыя ўжо польскамоўныя элеганткі таксама вялі ажыўленыя бяседы ў Новы год. Праўда, тады найчасцей каментавалі гагатушныя фокусы: хто ў каго павесіў на браме калоду, хто да каго высыпаў сцежку попелам, каму ўкралі брамку або ўцягнулі сані на страху. Зараз у нас, па пэўных прыкметах, медыйнае грамадства. Людзі гавораць пра тое, што іншыя сказалі ў тэлебачанні ці па радыё. У гэтым годзе мясцовыя польскамоўныя прэса і тэлебачанне цалкам завязалі рот. Яны якраз чамусьці загаварылі пра сексотаў у праваслаўным асяроддзі. Быццам спецыяльна, каб за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF