Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

Імя Расія

Марк ЦЫБАРТ

Вельмі добрай ініцыятывай расійскага тэлебачання стаў плебісцыт „Імя Расія” („Имя Россия”). Справа ў тым, каб з ліку вялікіх дзеячаў Расіі (спартсменаў, палітыкаў, вучоных, пісьменнікаў і т.п.) выбраць дванаццаць найбольш заслужаных для Расіі імён, якія могуць стаць узорам для сённяшніх грамадзян Расіі. Ідзе пра выбар імя-сімвала сённяшняй расійскай дзяржавы, яе актуальнага становішча, яе патрэб і перспектыў недалёкай будучыні. З ліку паўтысячы кандыдатур найбольш галасоў атрымалі Аляксандр Пушкін, Фёдар Дастаеўскі, Дзмітрый Мендзялееў, некалькі ўладароў Расіі і палітыкаў ХХ стагоддзя. У канчатковым галасаванні першае масца атрымаў св. Аляксандр Неўскі, другое — Пётр Сталыпін, трэцяе — Іосіф Сталін.

У першую хвіліну гэты вынік узрадаваў мяне. Мой фаварыт заняў другое месца, саступіўшы толькі святому князю. Але калі прыйшоў час на разважанні, то не было мне ўжо так весела. Святога Аляксандра прапанаваў мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыла, цяпераші местаблюсціцель патрыяршага прастола. У Расіі наглядаецца вяртанне да рэлігіі, сам уладыка рэкамендаваў гэтага кандыдата, іншыя не аспрэчвалі кандыдатуру, дык „масы” прагаласавалі ў перакананні, што трэба выбраць царкоўнага кандыдата, каб не адставаць ад модных тэндэнцый. Так што высокае месца акурат гэтага кандыдата мяне цешыць, але аб нічым не сведчыць.

Сталыпін сваё другое месца абавязаны ў галоўным дасканалай рэкамендацыі вядучага тэлешоў Мікіты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF