Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Перад намі чарговыя выклікі

Пра планы Аб’яднання „Музей малой айчыны” на 2009 год распавядае „Ніве” Дарафей Фіёнік.

З чым аб’яднанне ўвайшло ў новы год?

— 2008 год быў для Аб’яднання „Музей малой айчыны” вельмі працавіты. Удаліся нам два фестывалі: веснавога фальклору „Там по маёвуй росі” і жніўны „Олень по бору ходіт”, а гэта пры ўдзеле вялікай групы выканаўцаў аўтэнтычнага фальклору з беларускага Палесся. Гэты напрамак — беларускае Палессе і яго культура — будзем працягваць у будучым годзе. Напэўна наладзім ужо шосты выпуск фестывалю „Там по маёвуй росі”, але таксама пройдзе шмат меншых мерапрыемстваў, якія назвалі мы адным галоўным лозунгам „Падляшска-палескі фестываль”. Пад такой назвай выступім упершыню, хаця такія культурныя формы папулярызуем ужо пяць гадоў.

Будуць таксама новыя кніжкі.

— Так, з’явяцца тры новыя кніжкі, думаю, вельмі важныя. Фіналу дачакалася выданне „Слоўніка бельско-пудляскуй говоркі”. Раней друкаваўся ён у частках у „Бельскім гасцінцы” як слоўнік мовы вёскі Храбалы Мікалая Врублеўскага. Зараз у супрацоўніцтве з аўтарам мы падрыхтавалі папраўлены і пашыраны варыянт слоўніка, на аснове мовы вёскі Храбалы і прадмесця Студзіводы. Слоўнік датычыць гаворкі з абшару між Бельскам, Гайнаўкай, Сямятычамі, гэтага цэлага моўнага арэалу, якім карыстаюцца падляшскія беларусы.

Як гэты слоўнік адносіцца да працы над гаворкай Яна Максімюка?

— Я вельмі добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF