Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Хацелася да бацькоў, дадому

Віктар БУРА

Нядаўна наведаў я вёску Тайніца-Гурная Міхалоўскай гміны. У гэтай вёсцы сустрэўся я з Аляксандрам Бурам, які расказаў мне пра сваё жыццё.

— Нарадзіўся я 3 сакавіка 1925 года ў Тайніцы-Гурнай. Мае бацькі Андрэй і Надзея былі земляробамі, мелі 7 гектараў зямлі, у тым ліку 5 га ворнага поля, а рэшта — гэта лес, паша і сенажаць. Трымалі каня, 2 каровы, авечак, свінней, курэй. Перад вайной жылося цяжка і бацьку трэба было хадзіць на заробкі да іншых гаспадароў, а зімою плесці каробкі і кошыкі на продаж. Працаваў таксама ў лесе каля Луплянкі і Бахуроў, ставіў метры і загатаўляў балансавую драўніну (папяроўку).

Калі прыйшлі саветы, маім бацькам таксама жылося цяжка. Палічылі нас кулакамі, застаўлялі ўступаць у калгас. Але неяк у нашай вёсцы калгас не атрымаўся. Цяжка, а да таго страшна і небяспечна стала жыць і пры немцах. Тады солтысам нашай вёскі быў Аляксандр Казакевіч. Пачаліся вывазкі моладзі на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Нямецкія ўлады загадалі абавязкова здаваць мяса, малако, збожжа. Суровае пакаранне пагражала тым, хто трымаў парася на свае патрэбы. Увялі таксама г.зв. начныя варты. Трэба было ўначы па чарзе хадзіць па вёсцы, сачыць ці ў вёсцы няма партызан. Помню, як у нашу вёску ноччу прыходзілі партызаны за харчамі. Сяляне давалі ім хлеб, сала, сушылі ім мокрую вопратку. Сувязным партызанскага атрада быў Міхал Лаўрэш. Партызаны дзейнічалі на чыгунцы Цісоўка — Нараўка. Мелі яны дзве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF