Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Да 20-годдзя рэгістрацыі Беларускага аб’яднання студэнтаў

Мікола ВАЎРАНЮК

Сённяшняя Усходняя Беласточчына — гэта перыферыя беларускага этнічнага арэала. Тым не менш, у нацыянальнай беларускай гісторыі адыграла ролю значна больш істотную чымсьці вызначыла ёй геаграфія. Гэта выхадцы з Беласточчыны, маладыя прафесары Віленскага ўніверсітэта Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Язэп Ярашэвіч у першай палове ХІХ стагоддзя сфармавалі пастулат аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага з беларускай мовай як дзяржаўнай1.

Наўрад ці хто з заснавальнікаў Беларускага аб’яднання студэнтаў у 1981 годзе чуў пра гэтыя асобы, як і іх духоўных спадкаемцаў: студзеньскага паўстанца і выдаўца „Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага (родам з Мастаўлян) ды нарадавольца і царазабойцу Ігната Грынявіцкага (родам з Вялікіх Грыневічаў). У захаваных дакументах няма спасылкі на гістарычную спадчыну. БАС радзіўся як водгук на бягучыя падзеі ў Польшчы, у польскіх вышэйшых школах. Быў гэта час рэвалюцыі „Салідарнасці”, забастовак, гарачых дыскусій, крытыкі пануючага грамадска-палітычнага парадку, пачуцця свабоды. Так пачаткі беларускага студэнцкага руху запамятаў Ян Максімюк: Сапраўды цяжка назваць самую галоўную прычыну нашага гуртавання. Было пачуццё, што рыхтуецца абед, а нас не запрасілі да застолля. Мы адчулі сябе не чужынцамі, не аўтсайдарамі, а проста — іншымі людзьмі, у якіх свой самастойны погляд на „польскую рэвалюцыю”, погляд, які грунтуецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF