Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Гайнаўскі цэнтр дапамогі і адукацыі

Уладзімір СІДАРУК

У Гайнаўцы, па вуліцы Пілсудскага 10А, змяшчаецца Павятовы цэнтр дапамогі сям’і. Гэтая ўстанова — самастойная бюджэтная адзінка павятовага самаўрада, над якою нагляд вядзе староста. Сфера дзеяння цэнтра даволі шырокая. У палове снежня мінулага года наведаў я асяродак ды пагаварыў з загадчыкам Цэнтра. Вось што сказаў мне кіраўнік ПЦДС Павел Шыманюк.

— Павятовы цэнтр дапамогі сям’і працуе са студзеня 1999 года. Раней справамі сацыяльнай дапамогі і праблемамі інвалідаў займаліся гмінныя і ваяводскае аддзяленні. У час аднаўлення паветаў узнікла патрэба стварыць адпаведнік для павятовых структур; у выніку быў заснаваны Павятовы цэнтр дапамогі сям’і, задача якога зводзілася да двух абшараў: апека над сям’ёй і дзяцьмі ды дапамога асобам з абмежаваннямі. У 2005 годзе прыбавіліся справы насілля ў сям’і.

На Гайнаўшчыне функцыянуе 49 часовых сем’яў, у якіх знаходзіцца восемдзесят двое дзетак. Большая частка з іх працуе ў самім горадзе (2/3), апошнія размешчаны на тэрыторыі павета. Толькі ў гміне Чыжы і Дубічы-Царкоўныя няма ніводнай (у Чаромхаўскай гміне — чатыры). Паводле катэгорый часовыя сем’і раздзяляюцца на: а) сем’і параднёныя з дзіцём, б) сем’і непараднёныя з дзіцём і в) сем’і прафесіянальныя непараднёныя з дзіцём. Трыццаць тры сям’і з сарака трыма дзеткамі параднёныя, дваццаць двое дзяцей у дванаццаці сем’ях — непараднёныя, а сямнаццаць дзетак знаходзіцца ў чатырох прафесіянальных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF