Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

З гісторыі беспрацоўя ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Калі нашы продкі высякалі або выпальвалі лес і пасяляліся побач Белавежскай пушчы, нельга было гаварыць пра беспрацоўе, бо не хапала рук да працы, каб павырываць карэнне і падрыхтаваць зямлю для сельскагаспадарчага выкарыстання. Не менш работы было, калі трэба было апрацоўваць сваё поле і адрабляць паншчыну. Пазней людзі заўсёды знаходзілі работу ў лесе, у багацейшых гаспадароў ці ў панскіх маёнтках, але заробкі звычайных сялян былі вельмі мізэрнымі, а стандарт іх жыцця — вельмі нізкім. Сірот, калек і старэйшых нямоглых людзей, якія вандравалі паміж сёламі, неабходным для пражыцця хлебам успамагалі жыхары вёсак. Нашы гісторыкі заўважаюць, што стандарт жыцця прыпушчанскага насельніцтва выдатна паправіўся ў апошнім перыядзе царскага панавання, разам з паўсюднай адукацыяй, але людзі надалей найчасцей утрымліваліся з апрацоўкі сваёй зямлі або дадатковых сезонных заробкаў. Перад бежанствам у Расію, якое вельмі моцна зруйнавала нашу сельскую гаспадарку, некаторыя беларусы з нашых вёсак, атрымаўшы адукацыю, пераязджалі ў навакольныя гарады і станавіліся чыноўнікамі, настаўнікамі, а нават займалі кіраўнічыя пасады. Слова „беспрацоўе” паявілася з прыходам індустрыялізацыі, хаця адмоўныя яго паслядоўнасці можна было знайсці і ў ранейшых перыядах. Калі разглядаць прыпушчанскую тэрыторыю, дык будова вялікага дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў пасёлку, які пачалі называць Гайнаўкай, распачалася ў час першай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF