Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Цуд чыстаты

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нейкі час таму пракацілася па свеце каціроўка розных г.зв. цудаў свету. Былі прыгаданы цуды старажытныя і былі абнародаваны вынікі нейкага сучаснага апытання пра цуды цяперашнія. І былі таксама ацэнкі некаторых цудаў у рамках дзяржаўных межаў, напрыклад, з’явіўся рэйтынг незвычайнасцей у Злучаных Штатах Амерыкі. Вядома, гэтыя ўсе ацэнкі былі ў свеце ўспрыняты па-рознаму, не абышлося без крытыцызму. Паколькі мне ўдалося пабачыць адно амерыканскі рэйтынг, таму пакарыстаюся магчымасцю пакрытыкаваць той, які мне нейкае тамашняе цудалагічнае журы запрапанавала для захаплення. Былі там галоўным чынам дзівы прыроды, але не было ў пабачаным мною размеркаванні цудаў чалавечага вырабу, а здаецца ж, што менавіта яны, дасягненні амерыканцаў, павінны таксама займець месца ў такой ганаровай грамаце. І не на думцы ў мяне хмарачосы ці галівудская вытворчасць, але амерыканская дэмакратыя.

Вось у рамках гэтай дэмакратыі адбыліся там нядаўна прэзідэнцкія выбары, якія выйграў сенатар ад штата Ілінойс Барак Абама. Такім чынам новы прэзідэнт пакідае сваё сенатарскае крэсла, якое павінен заняць нейкі іншы прадстаўнік таго ж штата. Да часу новых сенатарскіх выбараў часовага сенатара назначае там губернатар, у даным выпадку губернатар штата Ілінойс. Калі так разглянуцца па свеце — хопіць дзеля гэтага зазірнуць у найбліжэйшае замежжа кругом Беластока — каб пабачыць, што ёсць яшчэ большы цуд ад амерыканскага, яшчэ больш дэмакратычная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF