Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Каляды ў адміраючай вёсцы

Ганна КАНДРАЦЮК

Ласінская царква ў апошнія гады — доказ, што гарадскі і вясковы светы раўняюцца. Яна асветлена звонку як гарадскія ратушы і кафедры. Праўда, знаходзіцца яна на турыстычным шляху з Беластока ў Белавежу, пра што і паведамляюць прыдарожныя ўказальнікі (пакуль, на польскай мове) па згаданай шашы. Усярэдзіне храм таксама прайшоў салідны рамонт і на Каляды, хоць у наваколлі лес, паставілі штучную елку (каб іголкі не засмецілі дыван!). Аднак найбольш уражвае прыхадскія моладзевы і дзіцячы царкоўныя хары. Маладыя харысты свабодна выконваюць кампазіцыі Часнакова і Рахманінава. Іх не пасаромеліся б гарадскі музычны цэнтр або музычная школа. Гурты „Рамонак” і „Заранка”, бо аб іх мова, займаюць першыя месцы на царкоўных фестывалях. Іх акадэмічны стыль у вясковай прыпушчанскай царкве выклікае каментарыі тыпу: „Старыя пеўчыя ўжо Ласінцы непатрэбныя, яны адно перашкаджаюць маладым”.

У апошні час здзіўляе мяне таксама манаполія на ўкраінскія калядкі. Прытым маладыя харысты выступаюць у беларускіх народных касцюмах. Праўда, новая „традыцыя” з’явілася тут разам з дырыжоркамі родам з Украіны. Іх адных чамусьці запрашаюць на працу ў парафіі! Таму замест старых царкоўных кантаў, якія з сілай і красой заўсёды спяваліся ў ласінскай царкве, зараз гучаць калядкі тыпу „На нэбі зірка” ці „Рай розвіўся”! Варта дадаць, што Ласінская парафія — своеасаблівы феномен, калі ідзе пра навучанне беларускай мовы ў Нарваўскай гміне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF