Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Самі гналі, каб пражыць

Міра ЛУКША

Велікаватая вёска гарадскога тыпу, з сем кіламетраў ад гмінннага мястэчка. Пасярод раздарожжа — два крыжы, праваслаўны і каталіцкі. Было ўсяго, кажа баба Геня, як то па нашых вёсках. Гінулі людзі і без вайны. Цяпер сядзім у яе драўлянай акуратнай хатцы абшытай белым сайдынгам. Баба Геня, старэнькая, але з элегантнай завіўкай на сівай галаве, сядзіць на ляжайцы. У новых хатах у С. ужо цэнтральнае ацяпленне робяць. У бабы Гені яе багаты, санавіты сын парабіў усё ў хаце па-сучаснаму, з лазенькамі-туалетамі ў будынку, але маці не дала змяніць печаў. У хаце мусіць быць пліта, і хлебная печ, і абавязкова цёплая ляжайка. Баба Геня, перажыўшая вайну, „старая партызанка”, як на яе кажуць суседзі, не хоча ўспамінаць ваеннага і пасляваеннага часу, у якой рознае адбывалася пад рознымі крыжамі.

Нядаўна выдала замуж апошнюю ўнучку. За католіка. Добры чалавек, здаецца. А цяпер мы сядзім у бабы Гені, бо ў вёсцы імпрэза. Бабе Гені ўжо па імпрэзах хадзіць не хочацца, дык сёння мы зробім тут паправінкі. Баба Геня частуе нас вясельнымі астаткамі, налівае чарку.

— Купная. А калісь мы самі рабілі. Мусілі навучыца, каб выжыць. Але ж і судзілі нас, о-го-го!

— Тут каля Чорнай-Беластоцкай, дык такія багны былі! — мяркуе бабуліна сваячка, якая гэтых славутых багнаў і бачыць не бачыла, не то што на іх каб бывала.

— За тое, што нас засудзілі, дык я магла выкупіць тры аўтамашыны! — матае галавой бабуля. — І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF