Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Праваслаўны святар Андрэй Туроўскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна на старонках „Нівы” было змешчана маё інтэрв’ю з цікавым і таленавітым беларускім музыкаведам, тэлежурналістам, педагогам, кандыдатам філасофскіх навук Данатам Яканюком (нарадзіўся ў Орлі, жыве ў Мінску) — унукам беларускага святара Андрэя Туроўскага. Падчас гутаркі спадар Данат згадаў пра свайго дзеда — святара Андрэя Туроўскага. Мяне так зацікавіла гэтая асоба, што прамінуць яе я не змог. Хаця і раней ведаў і чуў пра Андрэя Туроўскага, нават пра яго чытаў згадку ў выдатнай кнізе а. Рыгора Сасны і Дарафея Фіёніка „Orla na Podlasiu”, якую выпусціла Беларускае гістарычнае таварыства ў 1997 годзе.

У зборах матэрыялаў і згадак пра Андрэя Туроўскага мне вялікую дапамогу аказаў усё той жа Данат Яканюк. З яго вуснаў і з вуснаў іншых Яканюкоў-Туроўскіх я шмат даведаўся пра нашага цудоўнага праваслаўнага святара.

Нарадзіўся Андрэй Туроўскі 17 кастрычніка 1890 года ў Шчэбрэшыне, на Заходняй Украіне, у той яе частцы, якая была пад Польшчаю (цяпер Шчэбжэшын Люблінскага ваяводства — рэд.). Яго бацька, Фёдар Туроўскі, быў праваслаўным святаром. Пасля Шчэбрэшына і Холма меў ён прыходы ў Заходняй Беларусі — Кленіках, Мілейчычах, Ялоўцы і Орлі. Маці Кацярына была з роду заможнай польскай шляхты Кушэвічаў. Перад шлюбам Фёдара і Кацярыны, яна перайшла ў праваслаўе. У іх нарадзілася пяцёра дзяцей — Марыя, Аляксандра, Сцепаніда, Мікалай і Андрэй.

Андрэй, як сын святара, паступіў і выдатна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF