Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Успамін пра старую і новую Луку

Віктар БУРА

Мой суразмоўца Мікалай Стоцкі, сын Максіма і Вольгі Сабэцкай, нарадзіўся 16 чэрвеня 1929 года. У 1939 г. скончыў чатыры класы падставовай школы ў Луцэ. Тады вёска называлася Лука над Нарвай і знаходзілася ў Тарнопальскай гміне Ваўкавыскага павета.

— У 10-гадовым узросце спасцігла мяне вайна. Памятаю як пачалася ўсеагульная мабілізацыя. У першую чаргу ў паляўнічых, гаёвых і леснікоў адабралі ружжо. Войтам тады быў Яўген Шыманчук з Семяноўкі, сакратаром — Півонскі, а яго памочнікам — Назарка з Ціванюкоў. На той час апошні быў найбольш адукаваным чыноўнікам.

У 1940 годзе ў нас была савецкая ўлада. У Луцэ быў сельсавет, а яго старшынёю выбралі Сцяпана Кавалеўскага — самага беднага чалавека ў Луцэ. Ягоны сын Сцяпан належаў да камсамола. Школу ўзначальваў Матэйчык з Юшкавага Груда. Я зноў пайшоў у школу, у 4-ы клас. Вучыў нас Васіль Боўтрык (Гяложаў) з Боўтрыкаў. Пазней прыслалі настаўнікаў з Беларусі — адзін з іх хіба называўся Анхітаў. Тады я закончыў 5 класаў.

У 1941 годзе напалі немцы. Вайна. Гітлераўцы завялі свае парадкі, устанавілі пастарунак нямецкіх жандараў. Было іх каля 15 чалавек. Праводзілі яны чыстку, лавілі камуністаў, камсамольцаў і ўсіх тых, хто служыў савецкай уладзе. На першы агонь пайшлі наступныя жыхары Лукі: Марыя Новік (дачка Юльяна, камсамолка), Уладзімір Лаўнічук (сын Юзафа), Сцяпан Кавалеўскі (сын старшыні сельсавета, камсамолец), Іван Жукоўскі (сын Дзмітрыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF