Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Шматкультурнасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нашай шырокай, не толькі еўраатлантычнай, іканаграфіі прынялося паказваць сакрум у арэоле. У наш час, час тэхнічнага прагрэсу, арэол займеў новыя формы, новыя стэрэаілюмінатарныя вымярэнні, на якія дазволілі тэхнічныя вынаходствы. Вось, для прыкладу, у Гайнаўцы арэол пастаўлены ўсім тамашнім галоўным культавым збудаванням: ілюмінацыі суправаджаюць галоўную царкву і галоўны касцёл горада ды два культавыя аб’екты ў парку перад галоўным будынкам павятова-гмінна-гарадскіх чыноў. Вось адзін з гэтых згаданых аб’ектаў — зубр, „імператар пушчы” — нагадвае старазапаветнага язычніцкага цяльца, але богабаязная ілюмінацыя не скіраваная там на яго, толькі ў павіслае над ім неба. Другім са згаданых, абдораных начным арэолам, аб’ектаў з’яўляецца колішні танкастой з уваткнутым у яго арыгінальнага кшталту крыжам. Вось гэтаму апошняму феномену хачу я прысвяціць крыху ўвагі.

На танкастоі, як і сама назва падказвае, стаяў калісь танк, танк-герой, танк „Т-34”, які выйграў другую сусветную вайну. Аднак пасля грамадскіх перамен у нашай краіне, калі наша міралюбівае грамадства вызвалілася з Варшаўскага пакту і стала яшчэ больш міралюбівым, падаючы заяўку ў Паўночнаатлантычны пакт, танк з павернутым на захад дулам стаў нашаму грамадству нейк нявыгадным і яно рашыла яго выдварыць з пастамента. Прыгодамі стальнога ваеннага героя ў мірны час я тут займаць увагі не стану; магчыма, што ён быў негатыўна злюстраваны за напрамак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF