Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Рыба на Куццю

Міхал МІНЦЭВІЧ

У ліку дванаццаці страў, якія рыхтуюцца на Куццю, не можа бракаваць рыбы — першабытнага хрысціянскага сімвалу тайны (ад грэчаскага слова ’ichthys’ — рыба, якога асобныя літары абазначаюць: Ісус Хрыстос, сын Бога). Рыба нагадвае нам пра патрэбу зычлівага стаўлення да чалавечых тайнаў. Дробныя штодзённыя справы, якія давярае нам другі чалавек, важны яму і не могуць стаць падставай для плётак і абвінавачанняў. І захоўвання тайнаў трэба нам вучыць нашых дзяцей.

Пакуль рыба трапіць на калядны стол, яе нехта мусіць злавіць або купіць ды падрыхтаваць. З купляй рыбы з’яўляюцца дахаты і клопаты — хто тую рыбу мае забіць. Бывае, што куплены карп вандруе не на стол, а ў... стаў. Рыба гэта не толькі сімвал...

Найбольш дачынення з рыбай маюць несумненна рыбаловы. У Орлі адным з ветэранаў гэтага занятку, які лоўляй рыбы займаецца з 15-гадовага ўзросту, з’яўляецца Міхал Тхажэўскі, 63-гадовы пенсіянер, па прафесіі муляр-тынкоўшчык. Гэта не толькі выдатны рыбалоў, але і дасканалы назіральнік за прыродай ды чалавечымі паводзінамі. Завёў я з ім размову:

— Ці людзі заказваюць яшчэ ў Вас свежую рыбу на Куццю? І што рыбалову лепш: ласавацца рыбай ці яе лавіць? І якімі рэкорднымі штукамі можаце пахваліцца?

— Заказы былі б, але я ўжо нейкі час іх не прымаю; калі б быў крыху малодшы... Людзі ведаюць, што свежая, салодкая рыба мае іншы смак чым купленая ў краме.

На наш калядны стол трапяць шчупакі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF