Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Перадсвяточнае фарысейства або Дабрачынныя „вігіліі” і чыноўніцкія „аплаткі”

Марк ЦЫБАРТ

Я, як легкаверны і наіўны чалавек, быў шакіраваны, калі некалькі гадоў таму пабачыў у тэлевізары быццам паглыбленую ў малітву твар вядомага дзеяча камуністычнай партыі, які кленчыў перад іконай Божай Маці на Яснай Гуры. Але я, як той, хто імкнецца думаць рацыянальна, ані на момант не расчуліўся навярненнем дзеяча, бо на вярсту адчуваўся фальш ад малітвы перад тэлекамерамі. „Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці; і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве” (Мф. 6, 6). Як штогод святочны перыяд прынёс нам асаблівае ўзмацненне ўсялякіх варыянтаў публічнага малітоўнага фарысейства.

Рыдальным ад хвалявання голасам дыктары па радыё і тэлебачанні давалі нам справаздачы з „аплаткаў” для адзінокіх і ўбогіх. Пасля смерці жонкі я таксама стаў адзінокім і ведаю, як адчувае сябе чалавек у час вігіліі-куцці ці ў вялікія хрысціянскія святы ў самоце. Выць бы ад роспачы, але трэба паказваць радасны твар, бо так увогуле нікога мая самота не цікавіць. Папраўдзе ў многіх дамах ставяць на стол дадатковую талерку для адзінокіх і здарожаных, аднак трэба быць настолькі прыстойным, каб ёю не пакарыстацца. А публічныя вігіліі для адзінокіх гэта для мяне чарговы доказ псеўдахрысціянскай крывадушнасці. Бо што гэта за куцця на тры дні раней да сапраўднай? Што яна можа даць чалавеку апрача дармовых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF