Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Астравецкі разлом

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Акурат перад новым годам дзяржаўная ўлада Рэспублікі Беларусь усё ж зрабіла свайму ўдзячнаму народу чаканы, але ад гэтага не менш непрыемны „падарунак”. Гутарка ідзе, канешне, пра выбар пляцоўкі для пабудовы атамнай электрастанцыі. Любіць гэтая ўлада ўсё ж круглыя даты, нейкае асаблівае ў яе стаўленне да магіі лічбаў. Бо роўна сто год таму — 28 снежня 1908 года адбыўся найбольш моцны землятрус на тэрыторыі Беларусі — каля Гудагаю (сёння вядомая чыгуначная станцыя) па шкале Рыхтара было зафіксавана 6-7 балаў. З таго часу і ўтварыўся так званы астравецкі разлом. Навукоўцамі даказана (ніхто нават не спрабуе аспрэчыць), што менавіта гэта месца на тэрыторыі Астравецкага раёна ёсць найбольш небяспечным у Беларусі ў сейсмалагічным сэнсе. Але ж аўтары мегапраекта выбралі для будаўнічай пляцоўкі менавіта яго. Нягледзячы і на неспрыяльную ружу вятроў. Значыць нейкі сэнс у гэта закладзены?

Днямі ўдалося патрапіць на пасяджэнне гарадзенскага прэс-клуба, дзе якраз і абмяркоўвалася пытанне пабудовы АЭС. Сабраліся пераважна мясцовыя журналісты, прыйшоў і адзін з гарадзенскіх навукоўцаў, які яшчэ пару год таму актыўна выступаў за пабудову такой станцыі, маўляў, яна можа стаць чыннікам энергетычнай бяспекі краіны. Шаноўны біёлаг даводзіў слушнасць будовы АЭС, спасылаўся на досвед Японіі, на фінскія тэхналогіі, але гучалі яго аргументы зусім непераканаўча. Хоць бы таму, што ні японскія будаўнікі, ні фінскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF