Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

У пошуках Менску

Ілона КАРПЮК

Ах, той Мінск... Кожны раз падаюся ў гэты не так аддалены горад з нейкай надзеяй, але калі задумацца з якой, я не ў змозе адказаць. Тэкст Лявона Вольскага „Менск і Мінск” кожны раз прымушае задумацца колькі Менску зараз у Мінску, колькі цукру ў цукры, як сказаў бы герой польскай кінакамедыі Станіслва Барэі „Пошуківаны, пошуківана” („Той, якога шукаюць, тая, якой шукаюць”). А што спалучае Менск і цукар? Тым, якія едуць упершыню, напэўна гэта асацыюецца з самагонкай ці таннай гарэлкай, а мой вопыт такі, што добрая, беларуская гарэлка ўжо не такая танная, як іншыя беларускія тавары, улічваючы хаця б бензін, які зараз даражэйшы чым у нас. Так што лепш ведаць чаго шукаць, бо рэчаіснасць можа нас схапіць знянацку.

Кожны чагосьці шукае ў жыцці, або прынамсі ў некаторых момантах жыцця. Самае важнае, каб шукаць і жадаць таго, што вартаснае і якаснае для нашай чалавечнасці, бо сёння быць проста чалавекам і жыць згодна са сваім сумленнем — вельмі складаная справа. Можа гэта загучыць надта ўзвышана, але паказчыкам чалавечнасці ў Беларусі для мяне з’яўляецца пашана да беларускасці. Таму, шпацыруючы па Мінску, заўсёды з нецярплівасцю шукаю надпісаў на беларускай мове, часам нават у душы надта хутка цешуся, бо словы бываюць вельмі падобныя, а і варыянты кірыліцы вельмі сабе блізкія. Чаму тады беларускасць так блізкая расейскасці, а заадно так далёкая? На гэта ў мяне адзін адказ і іншы мне ў галаву не прыходзіць. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF