Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

Святачныя традыцыі

Аляксей МАРОЗ

Аб’яднанне „Любіцелі царкоўнай музыкі” і Гайнаўскі дом культуры правялі ў сваіх памяшканнях вельмі багатыя майстар-класы па калядна-навагодніх традыцыях наваколля Белавежскай пушчы, накіраваныя да гайнаўскіх дзетак і моладзі розных нацыянальнасцей. У праекце, прафінансаваным Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, арганізатары галоўную ўвагу звярнулі на святочныя традыцыі беларусаў. Паколькі прыпушчанскія беларусы ў асноўным праваслаўнага веравызнання, майстар-класы абапіраліся на праваслаўныя традыцыі, якія склаліся ў апошніх стагоддзях. У нас побач калядавання са звяздой паявілася, нават у вясковых хатах, ёлка, а калядкі сталі спяваць у цэрквах. Хаця словы і мелодыя царкоўных калядак былі падобнымі на выконваныя вясковымі калядоўшчыкамі, паявіўся распеў на некалькі галасоў, характэрны для харавога спеву. Аднак арганізатары майстар-класаў толькі частку снежаньскіх заняткаў адвялі калядкам (дзеткі і моладзь мелі вучыцца спяваць прасцейшыя калядкі пад наглядам царкоўнага дырыжора Ніны Ігнатовіч). Паколькі ў рэалізацыі праекта прымалі ўдзел вучні з рознымі музычнымі здольнасцямі, цяжка было б навучыцца спяваць калядкі на некалькі галасоў, а і сам праект прадбачваў вяртанне да мясцовых традыцый, калі па сёлах спявалі адным голасам, а бывала што і не вельмі чыста.

— Мы супольна з Гайнаўскім домам культуры ладзім агляды каляднага спеву для вучняў згуртаваных у харах і калектывах. Арганізавалі таксама семінар на тэму традыцыі калядавання і апублікавалі матэрыялы з яго. Зараз супольна выходзім да гайнаўскіх вучняў з новай прапановай, — заяўляе кіраўнік бюро аб’яднання „Любіцелі царкоўнай музыкі” Агнешка Жак. — Мы прапануем навучацца выконваць і абклейваць звязду, рабіць ланцужкі і ёлачныя цацкі з матэрыялаў, якімі карысталіся продкі, а ў час падсумавання праекта хочам наладзіць пачастунак з посных страў, выкананых паводле даўніх рэцэптаў. Метадыст навучання Божага закону Ліля Буслоўская прадставіць мультымедыйную прэзентацыю нашых традыцый з мэтай падрабязна пазнаёміць з адметнасцямі, якія перадаваліся з пакалення на пакаленне(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF