Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

Царскі палац у Белавежы

Пётр БАЙКО

У 2009 годзе выпадае 120-я гадавіна пачатку будовы і 115-тая гадавіна здачы ў карыстанне палаца ў Белавежы, які не толькі ўпрыгожыў гэтую загубленую пасярод лясоў мясцовасць, aле i паспрыяў яе развіццю, як і прыдбаў ёй славы. Затым ёсць нагода, каб напомніць гісторыю гэтага ўжо неіснуючага, на жаль, збудавання.

Белавежская пушча ў 1795-1915 гадах знаходзілася ў межах імперскай Расіі. Даволі позна, бо толькі ў палове свайго царавання, рускія цары ўзнавілі традыцыю наладжвання ў ёй паляванняў валадароў дзяржавы. На жаль, прыязджаючым у пушчу аматарам вялікапышных паляванняў назаляў недахоп прасторнай будыніны на час знаходжання тут. Узведзены ў 1845 годзе будынaк для намесніка так званага Паўночна-заходняга краю з цяжкасцю змяшчаў у сабе штораз большы натоўп гасцей. Рашэнне аб будове паляўнічага палаца ў Белавежы цар Аляксандр ІІІ прыняў у красавіку 1889 года, ужо пасля пераводу пушчы з пад дзяржаўнага праўлення ў прыватную, царскую ўласнасць, што наступіла пад канец 1888 года.

Праект палаца распрацаваў граф Мікалай дэ Рашфор. Для будовы было выбрана месца найбольш высокае, размешчанае над далінай ракі Нараўкі. У наш час на гэтым месцы распаложаны ансамбль збудаванняў, у якім змяшчаюцца музей, адміністрацыйны цэнтр Белавежскага нацыянальнага парку і гасцініца з рэстаранам. Ля падножжа палаца, у логу ракі, выкапаны былі дзве сажалкі, а зямлю з катлавана выкарысталі пад закладку кветкавага агарода. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF