Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

На грамадскай мяжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Разам з заняпадам чыгуначнага пасажырскага транспарту ў нашым старонні штораз складаней дабірацца з Беластока на поўдзень ваяводства ў ранішні час, да таго ж найранейшы беластоцкі аўтобус завітвае ў Сямятычы пад дзевятую гадзіну, калі ўсялякі транспарт у глыбінку з тамашняга павятовага цэнтра ўжо ў адпачынку пасля ранішняга пад’ёму. Таму і давялося мне адпраўным пунктам выбраць Гайнаўку і ў напрамку Сямятыч калясіць на рэйкавым аўтобусе, які прадаўжае традыцыю колішняга начнога поезда, у гайнаўскім народзе названага калісь „варшавякам”. Цяпер гэтая машына не адпраўляецца з Гайнаўкі пасярод ночы, як гэта было даўней, але на досвітку, калі пра такую пару сутак можна гаварыць у зімовую пару.

Пакінуў я ўтульны поезд на станцыі Нурэц, якая знаходзіцца ў цэнтры гміннай мясцовасці Нурэц-Станцыя. (Прыпынак каля вёскі Нурэц нехта назваў Новым Нурцом, хаця вёска Нурэц старэйшая за вёску Нурэц-Станцыя.) Прызнаюся, што мне пашанцавала, бо зараз па шостай гадзіне раніцы вулічныя ліхтары яшчэ гарэлі і не было мне вялікага клопату з не надта знаёмай мне мясцовасцю. Мясцовасць тая пачынала ўжо будзіцца да штодзённага свайго рытму жыцця, які зараз задаюць галоўным чынам пенсіянеры, расходваючы свае грошы ў крамах. Вось і тыя малалікія крамы пачыналі прымаць новы тавар. Вось пры адной з іх запынілася групка мужчын, каб абмяняцца сваімі важнымі навінамі і пры нагодзе падзяліцца з акружаючым светам араматам тытунёвага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF