Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

З любоўю з Беларусі

Ілона КАРПЮК

Да 1990-х гадоў, з якімі ў сярэднюю Еўропу прыйшла незалежнасць і камерцыялізацыя, галоўнай мастацкай падзеяй года былі канцэрты і эстрадныя фестывалі. Шэрая рэчаіснасць хутчэй за ўсё спрыяла хатняй выпіўцы, чым рознага кшталту культурным падзеям. Аднак эстрадных зорак у тыя часы было шмат, гонкі за папулярнасць былі вельмі хуткімі, а некаторыя „міжнародныя” прозвішчы засталіся ў памяці да сёння. Гэта ўсё дзякуючы падтрымцы медыяў і ўлады для вялікіх фэстаў, песенных конкурсаў, на якіх залацістымі галасамі рэкламаваліся прымадонны і іншыя спявачкі, выконваючы шлягеры пра любоў. Кшталт музычнага рынку ў такіх краінах як Польшча ці Чэхія зараз нашмат памяняўся, але ў сентыментальных краінах усходняй Еўропы афіцыйныя медыі надалей жывуць сваёй эстрадай, якая гуляе ў канцэртных залах не толькі з вышэйшымі пластамі грамадства, але і па загадзе зверху сустракаецца з працоўнымі ў час жніва ці пры іншых нагодах, выцякаючых з земляробчага календара. Свойска і калярова! Столькі колераў было таксама ў беларускіх душах у час канцэрта „З любоўю з Беларусі”, які запрапанавала беларускае Агульнанацыянальнае тэлебачанне супольна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь публіцы ў Варшаве.

— Ідзе пацяпленне адносін між Польшчай і Беларуссю, таму і ў плане культурніцкіх падзей развіваем супрацоўніцтва, — кажуць арганізатары канцэрта.

Слухачам сярэдняга і старэйшага пакаленняў такі канцэрт — бальзам на душу. Яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF