Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

Ці войт адкліча Гмінную раду?

Міхал МІНЦЭВІЧ

Справа велічыні падатку і ягонай базы заўсёды выклікае ў Орлі хваляванні — спярша на пасяджэнні Гміннай рады, а пасля і ў грамадстве. Але тое, што здарылася на апошняй сесіі, яшчэ пры маёй памяці не бывала, хаця я быў радным ужо пры двух войтах.

На лістападаўскай сесіі радныя большасцю галасоў панізілі прапанаваную войтам падставу з 50 на 48 злотаў, што выклікала сярдзітасць у іншых радных, асабліва ў войта Пятра Сэльвесюка; гэта дзіўна, бо яшчэ дзень раней — на супольным пасяджэнні дзвюх камісій Рады — войт публічна шматразова гарантаваў, што пакорліва прыме кожнае рашэнне радных.

На камісіі войт прапанаваў 50 злотаў, аргументуючы, што ў канцы кадэнцыі ніхто з жыхароў і так не будзе помніць, якія былі падаткавыя стаўкі ў паасобных гадах, а ў памяці застануцца толькі заслугі радных для сваіх вёсак.

Што, затым, схіліла радных, дагэтуль заўсёды згодных з войтам, да ніжэйшай стаўкі? Многія радныя гаварылі, што на працягу года прыходзілася ім наслухацца ад людзей непрыемных папрокаў менавіта за надта вялікія падаткі. Я сам заўважаю, што насельніцтва пастарэла, што многія не маюць сіл самастойна выйсці з хаты, шмат земляробаў утрымліваеццца толькі дзякуючы падтрымцы сваіх сямейных пенсіянераў. Таму не дзіўна, што пажылых ці бедных людзей не цікавіць лік інвестыцый у гміне. Вядома мне, што на радных выбаршчыкі выбіраюць неабавязкова заслужаных нейкімі інвестыцыямі людзей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF