Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

З надзеямі на лепшае

Віктар САЗОНАЎ

Мінуў яшчэ адзін год. Аматары гучных назваў ужо ахарактарызавалі яго як год сусветнага фінансавага крызісу. Кажуць, што высакосныя гады больш за усё нясуць бяды. Прынамсі, так сцвярджаюць сухія статыстыкі.

Можа яно і праўда, што менавіта высакосныя гады больш праблемныя, і надзеі на лепшае трэба ўскладаць на невысакосныя. Ды толькі тая праўда не для Беларусі. Бо ў нас, ужо трыста гадоў запар, калі ацэньваць аб’ёмам бед і здрады, што ні год — то абавязкова высакосны (за вельмі рэдкім выключэннем). Так што нам, беларусам, ужо можна было і прывыкнуць да праблем агульнанацыянальнага характару.

Ды многія ўжо і прызвычаіліся. Таму, хіба, падымаючы 31 снежня ў 12 гадзін кілішак у гонар прыходу Новага года, людзі жадаюць сабе і блізкім асабістых поспехаў, спадзяюцца толькі на сябе, і аніяк уласныя ўдачы не звязваюць са сваёй дзяржавай. Неяк вельмі па-беларуску атрымліваецца — дзяржава жыве сама па сабе, а людзі — самі па сабе.

Вось толькі ў гэтай „гармоніі” часамі робяцца перапынкі па ініцыятыве дзяржавы (ці больш дакладна будзе сказаць не дзяржавы ў яе гістарычным і палітычным разуменні, а па ініцыятыве існай дзяржаўнай улады). Перапынкі робяцца нядоўгія, пераважна на час выбарчага працэсу. Тады трэба адных людзей заангажаваць да працы на выбарах, іншых прымусіць прыйсці і выканаць свой грамадзянскі абавязак ды прагаласаваць. І тыя, і другія робяць гэта з неахвотай, бо на выбары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF