Ніва № 1 (2747), 4 студзеня 2009 г.

Час на двухмоўнае Падляшша

Аляксей МАРОЗ

Каб паказаць нашым самаўрадаўцам і звычайным грамадзянам на прыкладзе заходніх і ўсходніх краін Еўропы, выбраных гмін у Польшчы, дзе жывуць немцы, літоўцы, кашубы ці лэмкі, як важнай з’яўляецца сімволіка месца (назвы мясцовасцей на двух або трох мовах на ўказальніках, двухмоўныя назвы рэк, азёр, дзе адной з моў выступае мова нацыянальнай меншасці), якая павінна спрычыняцца да падтрымання нацыянальнай свядомасці беларусаў Беласточчыны, турыстычнага развіцця, а ў некаторых выпадках і да гаспадарчага зруху ў паасобных нашых гмінах, 19 снежня ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы Звязам беларускай моладзі быў наладжаны семінар „Двухмоўныя назвы ў Еўрасаюзе — магчымасці і шанцы”, які папярэдзіла адкрыццё фатаграфічнай выстаўкі „Двухмоўная Еўропа”.

— Мы, арганізуючы выстаўку, рашыліся на 50 фатаграфіях паказаць, што назвы мясцовасцей на ўказальніках на дзвюх або і трох мовах гэта ў Еўропе не навінка, а нармальнасць, як у заходняй, так і ва ўсходняй яе частках. Мы рашыліся на аматарскія фатаграфіі, якія дасылалі нам людзі з розных куткоў Еўропы, каб паказаць, як ставіліся такія ўказальнікі ў васьмідзесятых гадах і ставяцца зараз у розных краінах, — заявіў Дамян Гуч, старшыня Саюза нямецкай моладзі ў Польшчы, які абвёў прысутных па выстаўцы, размешчанай на музейных калідорах. Звярнуў ён увагу на асаблівасці розных месц у Аўстрыі, Нямеччыне, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і іншых краінах, дзе можна ўбачыць указальнікі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF