Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Нашы хаты не скраю і прыгожыя

Міра ЛУКША

У IV выданні Конкурсу на найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве, арганізаванага Маршалкоўскай управай і Музеем сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, верх узялі пушчанскія гміны. З усіх удзельнікаў, заяўленых Чыжоўскай гмінай, палова стала лаўрэатамі конкурсу.

Сціплыя гаспадары, бывала, не да канца ўсведамляюць каштоўнасць скарбаў матэрыяльнай культуры, збудаваных умелымі рукамі іх продкаў і залатымі рукамі тутэйшых майстроў, дамоў пакінутых пад іх апеку і дбанне. Хутчэй, бывала, паказваюць на будыніны суседзяў, якія, на іх думку, прыгажэйшыя або на больш сучасны лад. Мяркуюць, як заўважыў адзін з арганізатараў конкурсу ад самога пачатку Антоні Масевіч — этнограф з Музея імя К. Клюка, што драўляныя збудаванні гэта знак беднасці, сорам ад неўдалотнасці гаспадара паставіць хай і абы-якую мураванку. Цяпер адзначаныя будынкі будуць мець паметку: табліцу, што дадзены аб’ект — узнагароджаны за сваю адметнасць і з’яўляецца каштоўнасцю ўсяго рэгіёна. Заяўляюць да конкурсу найчасцей самаўрадаўцы, і ад актыўнасці і ведання сваіх каштоўнасцей у глыбінцы залежыць поспех ад удзелу ў конкурсе на помнік драўлянага будаўніцтва.

Сёлета былі заяўлены 63 аб’екты, з якіх 19 стала лаўрэатамі. Да конкурсу можна заяўляць жылыя дамы, гаспадарчыя будынкі — шпіхеры, стадолы, вазоўні, манежы, будынкі грамадскага карыстання — вакзалы, карчмы, школы, сядзібы гмінных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF