Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Іван Краскоўскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паліглот, педагог. Нарадзіўся 24 чэрвеня 1880 года ў вёсцы Дубічы- Царкоўныя, тады Бельскага павета. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Быў сябрам Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1918 годзе ўваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі, быў яе паслом у Грузіі. У 1920 годзе — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, потым — старшыня Беларускага саюза кааператываў, сакратар Цэнтральнай беларускай школьнай рады. З 1922 года — арганізатар і першы дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. З лета 1925 года жыў у Мінску, працаваў у Белдзяржуніверсітэце, Інбелкульце, быў старшынёй секцыі і сябрам прэзідыума Дзяржплана Беларусі. 10 красавіка 1931 года арыштаваны АДПУ і сасланы ў Самарскую губерню Расіі. Потым зноў быў арыштаваны, але ў сакавіку 1940 года вызвалены. Пасля Другой сусветнай вайны выехаў у Чэхаславакію да дачкі. Па першым прысудзе быў рэабілітаваны 22 мая 1962 года, па другім — у 1988 годзе. Памёр 23 жніўня 1955 года ў Браціславе (Славакія). Пахаваны на браціслаўскіх могілках Славічые ўдоліе.

Чалавек вялікага сэрца

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску ў „Фондзе І. І. Краскоўскага” захоўваецца шмат цікавых матэрыялаў з жыцця выдатнага беларускага педагога, палітыка, публіцыста Івана Краскоўскага, а таксама матэрыялы пра беларускую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF