Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Паляк, такі крыху іншы, быццам і чарнарус!

З польскім пісьменнікам, аўтарам больш трыццаці кніжак, перакладчыкам, дыпламатам, сімпатыкам беларусаў і гурманам віна ЯЎГЕНАМ КАБАТЦАМ гутарыць Ганна Кандрацюк.

— „Чарнарускую хроніку пракажоных” успрымаю як беларускі раман, напісаны на польскай мове. Ці, паводле Вас, можам дапусціць такі пункт гледжання?

— Вы мяне здзівілі! Мне аднак здаецца, што не трэба ў такі спосаб глядзець на маю кніжку; гэта абазначае, што яна не будзе перакладзена на беларускую мову. Я хачу, каб мая кніжка была перакладзена на беларускую мову, каб беларусы прачыталі яе на сваёй роднай мове.

Здаецца, справа не толькі ў перакладзе?

— Польская мова, як вы заўважылі, тут вельмі важная. Герой кнігі прыязджае з Варшавы, разам з сабой прывозіць пэўную польскасць. Ён сутыкнецца са сваім родным гняздом, у адносінах да якога ён трымаў сябе як рэнегат. Справы Гайнаўкі, Нараўкі, Ляўкова, Белавежскай пушчы для яго гэта не толькі беларускія справы...

Яўген Кабатц вядомы не толькі як польскі пісьменнік. Палякі называюць Вас прапагандыстам мудрага погляду на „крэсы”. Што маеце на ўвазе, калі кажаце: „пэўная польскасць”?

— Мае бацькі і дзяды родам з Белавежскай пушчы, таму маё падарожжа-вяртанне нясе з сабой пытанні з пад знака: што гэта абазначае, што чалавек адгэтуль паходзіць? Як адчувае тут сябе гэты крыху іншы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF