Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Праехаліся!

Міра ЛУКША

Пра паездку „дэлегацыі творчай інтэлігенцыі” беларусаў з Польшчы ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, якая завяршылася „ўрачыстай перадачай у дар збору кніг”, што пачалася 11 снежня 2008 г. у 18.00, Беларускае тэлеграфнае агенцтва паведаміла загадзя ўжо ў 17.34. Яшчэ дзень раней да раніцы, калі сямёра літаратараў і дзеячаў культуры, з аграмаднымі торбамі, напакаванымі выданнямі беларусаў Беласточчыны (выдадзенымі найчасцей у Беластоку за грошы польскіх устаноў ці ўласныя), ціснуліся ў пярэдняй частцы мікрааўтобуса (у другой былі складзены сядзенні — там стаялі напакаваныя вялікія кардоны з іншым дабыткам; везлі гэта з Варшавы ў Мінск), журналістка найбольшай беларускай газеты дапытвалася ў НББ у аддзеле кантактаў з чытачамі пра сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі з Беласточчыны. Там нічога не было вядома пра такую падзею. Яшчэ ў чацвер (11.12.) да абеду такая інфармацыя не была пададзена да ведама нават „Савецкай Беларусі” — кіраўнічка таго аддзела накрычала на дапытлівую журналістку за тое, што дакучаюць пытаннямі пра невядома што. На сустрэчу вечарам у НББ пасля не мог увайсці ніхто з Мінска, у каго не было чытацкага білета; дарэчы, немагчыма было дагаварыцца са стражнікам, стаячым перад „брыльянтам Беларусі” (12 гектараў плошчы), які свяціўся ўсімі 24 паверхамі феерверкамі ляпмак і пераліваўся колерамі. Так што на сустрэчы былі прысутныя працаўнікі бібліятэкі, міністры і намеснікі ды жменька студэнтаў, якія прарваліся дзеля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF