Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Не мусіце быць кліентам

Размова з дэпутатам Сейма Робертам ТЫШКЕВІЧАМ — старшынёй падляшскіх структур Грамадзянскай платформы

Ніва”: — З дадаткаў да бюджэтнага закону на наступны год вынікае, што Падляшскае ваяводства будзе адным з найсціплей датаваных рэгіёнаў краіны. Атрымае яно менш грошай чым падобнае па тэрыторыі і ліку насельніцтва Вармінска-Мазурскае ці Падкарпацкае...

Роберт Тышкевіч: — Гэта не зусім так. Наша ваяводства ахоплена, чаго ў гэтых дадатках не відаць, Праграмай развіцця Усходняй Польшчы і ў рамках гэтых сродкаў у мінаючым годзе атрымалі мы дадаткова 40 мільёнаў злотых. Да таго ў нас ёсць грошы з Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы, ненайменшыя ў параўнанні да іншых рэгіёнаў краіны. Таму, каб ацаніць узровень выдаткаў, якія будуць у наступным годзе ў ваяводстве, нельга абапірацца толькі на запісы бюджэтнага закону. Частка з запісаных тут сродкаў звязана таксама з чарговасцю рэалізацыі важных інвестыцый, а ў Падляшскім ваяводстве наконт гэтага наглядаецца значнае спазненне, калі гаварыць пра дарогі. Паколькі ў іншых рэгіёнах працэс планавання і рэалізацыі інвестыцый быў у мінулыя гады праведзены значна хутчэй, дык мы толькі падганяем планістычную адсталасць, якая дазволіць запусціць у рух дарожныя інвестыцыі. Цяжка кіраваць фінансавыя сродкі на інвестыцыі, калі яны непадрыхтаваныя. Бюджэт наступнага года вельмі рацыянальны і прадбачвае фінансаванне падрыхтаваных інвестыцый, а большасць з іх фінансуецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF