Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Сцены не загавораць

Ілона КАРПЮК

Васіль і Геня

— Калісь ён так не спяваў, — кажа Геня, — сядзеў са смутным тварам і апушчанай галавой.

Не мінае пару хвілін, а Васіль падбірае новыя словы і пачынае зноўку спяваць. У яго рэпертуары старыя расейскія песні, вясёлыя частушкі, вясковыя прыпевы, а найбольш... жартоўна-рамантычных, пра мужчынска-жаночыя адносіны.

— Ну, гэта важнае, каб мець жанчыну, ёсць і што памацаць, і з кім пасядзець, — перабівае песню Васіль.

Два гады таму Васіль захварэў. У першую чаргу не слухацца яго сталі ногі. У такім стане патрэбная дапамога, хтось, хто будзе пры табе, загаворыць, пакорміць. Ці Гені было цяжка? Ці не жаль ёй, што мусіць займацца Васілём?

— Я ж ад таго, каб яму дапамагаць, — кажа Геня. — А каб я захварэла першая? Ніколі не вядома, што станецца, хто першы.

Можна было не выходзіць замуж. Вось так, бо Геня пайшла за Васіля ў 1985 годзе. У яго гэта ўжо трэцяя жонка.

Зайздрасці з прычыны ранейшых жонак у голасе Гені зашмат не чуваць, хутчэй за тых жанчын, якія за ім бегалі ў васьмідзесятыя гады.

— Як ужо пажаніліся, — кажа Геня, — то тут яго атакавалі розныя жанчыны, якія раней з ім жыць не хацелі, а потым ім захацелася. Шукалі яго рознымі спосабамі. Калі памерла мая мама, то адна з іх пазваніла Васілю і хіба ўсяго не дачула, бо зразумела, што не маці, а я памерла. Тады віншавалі яго, што зноў стаў кавалерам, да таго з кватэрай, бо кватэра была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF