Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Спартыўная дэканструкцыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна пачаўся знос стадыёна і спартыўнай залы беластоцкай „Ягелоніі”. Гэта, пры маёй памяці, чарговыя аб’екты, якія знікаюць з беластоцкага спартыўнага краявіду. Яшчэ ў 1980-х гадах плавальны басейн той жа „Ягелоніі” быў прададзены клубам дзеля грошай; купіў яго адзін з узыходзячых тады ў Беласток банкаў.

Ад нядаўна беластачане могуць любавацца новымі жылымі блокамі па вуліцы Антанюкоўскай. Новыя кватэры выраслі на месцы пляцоўкі для футбола, якую ў публічным словаабароце называлася стадыёнам „Влукняжа”. Цёмныя хмары здаюцца павісаць таксама і над спартыўнай залай „Влукняжа”, найбольшай аўдыторыяй у горадзе, пабудаванай толькі дваццаць з лішкам гадоў таму. Спартыўны клуб „Влукняж” у геркаўскі час прадбачваўся быць візіткай Беластока: яго футбольную секцыю тадышнія ўлады намінавалі на гульню ў другой лізе. Нядоўга, аднак, тыя „тэкстыльныя” футбалісты ўтрымаліся ў намечаным ім класе і праваліліся ў ніжэйшыя разрады. Пазней гонар „Влукняжа” мелі ўзяць баскетбалісткі, але пасля нейкага часу не стала ім спонсараў і клуб-памазанік стаў згортвацца да нулявога вымярэння, а за ім і ягоная найбольшая ў горадзе спартыўная зала, пра якую пайшлі чуткі, што таксама мае быць раскідана і знесена, а на яе месцы таксама маюць вырасці жылыя блокі...

За футбольны гонар Беластока ў паслягеркаўскі час стала змагацца „Ягелонія”, якая выдатна ўварвалася на польскія футбольныя салоны; у той час яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF