Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Шанц на адраджэнне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Напярэдадні калядна-навагодніх ці навагодне-калядных (каму ў якой паслядоўнасці) святаў найменш хочацца з кімсьці, альбо чымсьці палемізаваць і дыскутаваць. Бо нішто так не стамляе як бессэнсоўныя спрэчкі. Асабліва, калі гутарка ідзе пра канфесійныя справы, пытанні веры і „правільнасці” практыкі. А між тым такія высвятленні даволі частыя як у побытавым жыцці, так і ў асяродках інтэлігенцыі, сярод людзей, якія лічаць сябе перакананымі вернікамі і нават сярод тых, для каго рэлігія — толькі „опіум для народа”. На жаль, пры ўсіх прыгожых міфах нашай нібыта спрадвечнай талерантнасці і верацярпімасці, рэальнасць найчасцей зусім іншая. Куды лягчэй вынесці вырак іншаму, чым разабрацца ў сабе. Куды лягчэй даць катэгарычную ацэнку пэўнай канфесійнай з’яве і яе прадстаўнікам, чым пастарацца разабрацца ў іх сутнасці, плюсах і мінусах, акалічнасцях існавання.

Калі ўзяць усю гісторыю хрысціянства на беларускіх землях, то, бадай, не знойдзецца перыяду, калі б якая-небудзь з канфесій не пераследавалася, дыскрымінавалася дзяржаўнай уладай ці дамінантнай рэлігійнай плынню. Маю на ўвазе параўнальна мірныя часіны, бо бывалі эпохі, напрыклад час панавання савецкай улады ці гітлераўскай акупацыі ў дваццатым стагоддзі, калі жудасныя і пакутніцкія ганенні, нібы першае пакаленне хрысціян пры жахлівым Нероне, зведвалі прадстаўнікі ўсіх рэлігійных кірункаў нашай шматпакутнай Айчыны.

Скажам, калі гаворым пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF