Ніва № 52 (2746), 28 снежня 2008 г.

Жыць з беларускім словам

Размова з Юліяннай ДОРАШ — бельскай белліцэісткай, шматкратным пераможцам дэкламатарскіх конкурсаў, акцёрам тэатральнага калектыву „Антракт” пры Бельскім доме культуры.

Твае зацікаўленні разнародныя, але ў галоўным датычаць сцэны. Прытым дабіваешся поспехаў у вучобе па розных прадметах. Як гімназіст бельскай „тройкі”, Ты стала лаўрэатам прадметнага конкурсу па беларускай мове, а ўжо ў першым класе Бельскага белліцэя стала фіналістам Алімпіяды беларускай мовы. Як знаходзіш час на вучобу і рэалізацыю так вялікай колькасці зацікаўленняў?

— Вучоба, гэта абавязак, які трэба выконваць, а дадатковыя заняткі, на якія я прыходжу ў галоўным у Бельскі дом культуры, гэта прыемнасць і стараюся знайсці час, каб прымаць у іх удзел. Так атрымліваецца, што ёсць магчымасць спалучыць усё разам і развіваць свае зацікаўленні побач вучобы ў школе і дома. Калі я рыхтуюся да конкурсаў, тады здараецца, што вяртаюся дамоў у сем ці восем гадзін вечара і тады пачынаю яшчэ рыхтавацца да школьных заняткаў на наступны дзень. Здаралася, што ішла я спаць у гадзіну або ў дзве гадзіны ночы, але гэта было рэдка. Бывае, што трэба ўкласці многа работы, каб дабіцца поспехаў і тады нават шкада многа часу траціць на сон.

Твае старэйшыя брат Аркадзь і сястра Аляксандра таксама дабіваліся поспехаў у вучобе, а вашы здольнасці да навукі, мабыць, дасталіся вам ад бацькоў, лекараў. Аднак па кім дасталіся Табе здольнасці да акцёрства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF