Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Як варажыла старая цыганка (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Квэ!

Так гучыць прывітанне на мове гуронаў-вендаке.

Калі пераступім парогі скансэна, нас прывітаюць яшчэ больш квяцістымі словамі-пажаданнем: Хай вашая тут пабыўка будзе вясной зацікаўлення нашай гісторыі і сучаснасці.

Усе дарогі ў рэзеравацыі вядуць у музей-скансэн. Мне падабалася на індзейскай сцежцы, найперш таму, што вярнуўся нюх, так неабходны на паляўнічым шляху. Чамусьці ад рання праследавалі мне свойскія карціны. Будучы ў рэзервацыі Квебек, я маньякальна думала пра Сухаволю (стары назоў: Сухая Яцвеж) і ксяндза-пакутніка Ежы Папялушку. І, як паказалася — недарма. Славуты скансэн, якога не абміне ніводзін турыст, знаходзіцца тут па вуліцы Станіслава Косткі. Гуроны, як і канадцы, пазначылі імёнамі святых свае вуліцы. Паколькі хрысціянскую місію вялі тут езуіты, на першым месцы ўшаноўваюцца святыя гэтага ордэна.

* * *

Гісторыя пасёлка купаецца ў крыві і пакутах першых місіянераў-езуітаў. Праўда, самі вендаке за ўсе здзекі тут абвінавачваюць варожае племя іракезаў. Непатрэбна такі стыль прыпісваюць адным індзейцам. У падобны спосаб з місіянерамі абыходзіліся і нашы яцвягі ды прусы.

Цяжэй паверыць, што крывавыя сцэны адбываліся так нядаўна — раптам чатырыста гадоў назад. У 1609 годзе ідэаліст і падарожнік Самуэль дэ Шамплейн, пісаў агульна пра індзейцаў:

У іх нікчэмная схільнасць да помсты, усе яны вялікія ілгуны. Не можна ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF