Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Пабываць у Белавежы і зубра не пабачыць...

Пётр БАЙКО

... гэтага проста не можа быць. А дзе найхутчэй паназіраеш за лясным волатам, як не ў Паказным запаведніку зуброў Белавежскага нацыянальнага парку? Таму ж запаведнік і з’яўляецца найбольш папулярным, дык найчасцей наведваным турыстычным аб’ектам Белавежскай пушчы. Зараз штогод пераходзіць праз яго каля 140 тысяч чалавек з усяго свету. Запаведнік адначасова выконвае адукацыйную ролю для школьнай моладзі, якая прыязджае ў Белавежу.

Паказны звярынец размясціўся ў 425 квартале пушчы, непадалёку ад шашы Гайнаўка — Белавежа. Падлягае ён непасрэдна Асяродку зубрагадоўлі БНП, які ўзначальвае Ежы Дацкевіч. Шэфам жа самога запаведніка з’яўляецца Аляксандр Вашкевіч, які ў лютым будучага года адыходзіць ужо на ранейшую пенсію.

У паказны запаведнік можна дабрацца на аўтамашыне, з’язджаючы, каля 3 км перад Белавежай, з шашы на лясную дарогу (налева). У гэтым месцы стаіць адпаведны ўказальнік. Пехатой найлепш і найцікавей дабрацца па лясной дарозе, па якой вядзе жоўты турыстычны шлях (уваход на шлях з Белавежы — зараз жа за домам пуцявога абходчыка, на правым баку шашы) aбо кладкай „Рэбры зубра” (уваход на шлях — некалькі дзесяткаў метраў за апошнімі дамамі Заставы, на левым баку шашы з Белавежы ў Пагарэльцы).

Запаведнік у сезоне (з 15 красавіка па 15 кастрычніка) працуе штодзень з 9 да 17 гадзіны, пасля сезона — з аўторка па нядзелю з 8 да 16 гадзіны. Можна яго наведваць індывідуальна, без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF