Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Беласточчына Сяргея Чыгрына

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Па добраму не перастаю здзіўляцца творчай актыўнасці і працаздольнасці слонімскага публіцыста і краязнаўца-даследчыка Сяргея Чыгрына. У адрозненне ад многіх нашых творцаў, адны з якіх пішуць „у стол”, а іншыя папросту гультаі, Сяргей нібы задаўся мэтай выдаваць у свет не меней чым кніжку за год. І планку вызначанага трымае ўпэўнена высока, стала прэзентуючы чытачу нешта новае.

Чарговая кніжка Сяргея Чыгрына „Беларуская Беласточчына”, што выйшла сёлета ў сталіцы Беларусі ў выдавецтве „Кнігазбор”, бясспрэчна парадуе аматара айчыннай гісторыі па абодва бакі існай на сёння беларуска-польскай мяжы. Гісторыка-краяўнаўчыя і літаратурныя артыкулы Чыгрына, сабраныя на гэты раз пад адну вокладку, і расказваюць найперш пра знакамітых і выдатных беларусаў, якія нарадзіліся альбо жыццёвым лёсам наўпрост былі знітаваныя з Беласточчынай. Аўтар прадмовы да зборніка Віталь Луба слушна адзначае, што беларускі рух на Беласточчыне пачаўся фактычна ў другой палове дзевятнаццатага стагоддзя, калі ў гэтай старонцы за два гады да нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 году выдавалася нелегальная „Гутарка двух суседаў”. Адсюль уласна можна адлічваць пачаткі рэгіянальнага беларускага нацыянальнага і літаратурнага руху. За паўтары стагоддзя Беласточчына дала беларускай культуры і гісторыі дзесяткі выдатных дзеячаў і творцаў. Імёны пераважнай бальшыні з іх да нядаўняга часу былі забытыя, нязнаныя альбо свядома замоўчваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF