Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Следам сваёй гаворкі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Орлі, дзе ўмовы спрыяюць захаванню тоеснасці, мясцовая гаворка гасне з пакалення на пакаленне. Дзеці і моладзь штораз менш пераймаюць тоеснасць сваіх продкаў і дабравольна асімілююцца і паланізуюцца; гэта трывожыць толькі нямногіх. Пацікавіўся я, чаму так дзеецца...

Як сам здаўна помню, хапала, каб у праваслаўных вёсках з’явіўся нехта чужы, то ўсе мясцовыя ў яго прысутнасці зразу стараліся гаварыць на польскай мове. Але паміж сабою гаварылі на мясцовай беларускай гаворцы, хаця да суседа-католіка выпадала звяртацца па-польску.

Як успамінаюць старэйшыя жыхары, у арлянскай школе ў пасляваенныя гады вялося двайное навучанне — у г.зв. „польскіх” класах усе прадметы навучалі на польскай мове, а ў „беларускіх” класах на беларускай. І пасля, у сярэдніх школах, вучні з „беларускіх” класаў мелі цяжкасці з польскай мовай.

Большая частка нешматлікіх арлянскіх католікаў гаварыла і гаворыць па-тутэйшаму; другая частка толькі па-польску. Апошнія разумеюць мясцовую гаворку, некаторыя з іх умеюць на ёй гаварыць, а іншыя тлумачаць, што прабавалі ёю карыстацца, але беспаспяхова; мясцовыя звяртаюцца да іх па-рознаму.

Больш дваццаці гадоў таму адна настаўніца прызналася мне, што мае клопат з вясковымі вучнямі пачатковых класаў, у якіх дома размаўлялі толькі па-свойму, бо яны добра не разумелі польскай мовы. Цяпер гэтай праблемы няма, бо дзяцей тадышніх першакласнікаў выхоўвалі ўжо на польскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF