Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Калядныя апавяданні

Ніна БРУЧКО

1. Верачка

За акном гурбы снегу, марознае надвор’е. Нічога дзіўнага, пачатак студзеня. Яблынька, што пад кухонным акном у агародчыку, пакрылася, як святочная ёлачка, беллю і толькі галінкі трашчаць ад марозу.

Верачка, седзячы за столікам ля акна, з цікаўнасцю прыглядаецца птушачкам, якія грамадна весела свіргочуць, скачуць на самай верхавіне яблынькі.

— Хіба і яны цешацца, што праз два дні Каляда? — падумала з радасцю Верачка. Як добра, у школу ісці не трэба, ежы смачнай будзе ўдоваль і яшчэ прыхарошаная ёлачка ў кутку, самая краса! — Ой, сёння, або найпазней заўтра, мне ж ёлачку прыбраць трэба, а яна ж яшчэ расце ў лесе, і ланцужкі негатовыя, і крылы ў анёлкаў непамаляваныя, і пернікаў мама яшчэ не напякла, — жахнулася Верачка. У той момант у кухню ўвайшоў бацька і паклаў на стол пахучыя яблыкі-каштэлі, якія дастаў са скрынкі, што схаваная ў сене ў клуні.

— Татку! — ускрыкнула дачушка. — Трэба ехаць у лес па елачку, а гэтыя яблычкі — якраз будуць на яе аздобу!

— Добра, добра, Верачка, сёння пад вечар паедзем, толькі я нарэжу сечкі каровам на ўсе святочныя дні і закончу малацьбу апошніх кулікаў аўса, — адказаў бацька і, зняўшы шапку-вушанку і кажух, сеў за стол выпіць шклянку гарачай збожжавай кавы, якую толькі што заварыла мама. Тата, выпіўшы, адзеўся зноў і падаўся ў клуню. Мама пачала мясіць цеста на хлеб, каб на святочны дзень быў свежанькі. Старэйшая Вераччына сястра, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF