Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Прададзены за моладу

Міра ЛУКША

— Тут мяжа мянялася што і раз, — кажа дзядзька Віталь. — А мы тут сядзім, гарэм. Віталь Казлоўскі — адзін з гаспадароў у вёсцы Ярылаўцы, пра якога варта напісаць кнігу, як пра вёсачку, што расселася пры самой беларускай мяжы ў Гарадоцкай гміне, на марэнавых узгорках. Трымаюцца яны, Казлоўскія і іншыя ярылаўчане, роднага, жывуць прыстойна гэтыя звычайныя моцныя, ушчапераныя ўсімі жыламі да роднай зямлі. Калі стануць такія як яны героямі рэпартажу ці апавядання — дык для падмацавання нашых душ.

А тут у перадзім’е вядзе мяне ў Ярылаўку адна бяда і герой не скажаш што геройскі. Такі, што пры свечцы сядзіць у паўразваленай палацовай мураванцы. Хата з дзевятнаццатага стагоддзя, увесь палацавы комплекс яшчэ ад XVIII, Валодзя Чыжэўскі жыве тут з дваццатага веку. У гэты марозны дзень у шапцы-аблавушцы бачу яго ранічкай, як у торбе з пад цукру нясе яйкі. Зарабіў. Жыве ў доме, які прадала гміна разам з полем сыну былога сенатара, кажуць тут, што вялікаму багацею на ўсю Польшчу. Тут маёнтак калісьці быў. На пагорку — у парэштцы палацавага парку стаіць дамішча, з якога сыплецца тынк і трухлее мур, а ніжэй — былыя мураваныя стайні і шпіхеры. Ад вёскі дом, у якім жыве „дзедзіч” Чыжэўскі, адгароджваюць загоны, на якіх новы ўласнік расставіў вуллі. Летам Валодзя хадзіў увесь апухлы, зусім не ад гарэлкі — гэтак дабрадзеевы пчолы яго пакусалі.

— Дабрадзей яго з хаты не выганяе, дазваляе яму тут жыць, — кажа Ян (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF