Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

Перад пантэонам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Памёр Аляксей Рыдыгер, маскоўскі патрыярх. Звычайна, пры нагодзе адыходу на вечны спачынак, над пакойнікам людзі вершаць свой суд, ацэньваюць сумесную зямную вандроўку ягоных душы і цела. Існуе такі ветлівы прынцып, што пра пакойніка гаварыць трэба цёпла, што дрэнна ўспамінаць спачылага не выпадае, бо ж ягоным блізкім і так гора.

Гэта ў прыватнасці, бо людзей афіцыйнага маштабу народ і так абгаворыць на свой лад. Але ў выпадку патрыярха, ці — больш маштабна кажучы — іншай рэлігійнай фігуры меркаваць пра пакойніка прыходзіцца з улікам некаторых абмежаванняў. Ну, дапусцім, што такі чалавек жыў сваёй асабістай штодзёншчынай, меў свае меркаванні наконт розных падзей ці іншых меркаванняў. І ці маглі тыя ягоныя, чыста асабістыя меркаванні не супадаць з такімі, якія ён выказваў афіцыйна, на якія яму дазваляў этыкет ягонай пасады, звязваючыя яго табу? Ці ён дапускаў нейкае асабістае стаўленне да тых табу, ці не бачыў патрэбы іх нейкай мадыфікацыі? Ці назіранне абароту спраў у сферы, у якую ён скіраваў свае жыццёвыя крокі ў маладым узросце, на працягу доўгіх гадоў не выклікала ў ім крытычных рэфлексій?..

Можа такі чалавек на віднай пасадзе пісаў нейкія мемуары, у якіх заключыў свае чыста асабістыя погляды? Здаецца мне, што такая дзейнасць немагчымая. Бо ж чым важнейшы саноўнік, тым больш прыслужнікаў яго акружае, якія сочаць за кожным ягоным рухам, за кожным ягоным позіркам, за кожнай яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF