Ніва № 51 (2745), 21 снежня 2008 г.

„... у вартасці і правах”

Віктар САЗОНАЎ

Дзесятага снежня беларускія праваабаронцы выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб урачыста адзначыць шасцідзесяцігоддзе прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі мерапрыемстваў, апранутыя ў вопратку з адпаведным надпісам, раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра само свята, пра стан з правамі чалавека ў Беларусі, дарылі кніжачкі з тэкстам Дэкларацыі, расклейвалі плакаты з яе зместам, віншавалі суайчыннікаў святочнымі сцяжкамі з юбілейнай датай. Але, як спяваецца ў старой беларускай песні, „свята доўга не цягнулась”. Практычна паўсюдна, дзе на вуліцах з’яўляліся праваабаронцы, як з пад зямлі вырасталі постаці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Удзельнікаў мерапрыемства затрымлівалі, матэрылы забіралі. Затрыманых прымушалі пісаць тлумачальныя. А што можна было напісаць у тых тлумачальных? Можа аб правах чалавека ў свеце і ў нашай краіне? Ці пра тое, што „ўсе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі”...

Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй вартасці і правах. Яны надзеленыя розумам і сумленнем і мусяць ставіцца адзін да другога, грунтуючыся на прынцыпах братэрства”. Такімі словамі, запісанымі ў першым артыкуле, пачынаецца Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Здаецца, простыя і адначасна вялікія словы цалкам зразумелыя кожнаму чалавеку. Бо яшчэ з Бібліі мы ўсе ведаем, што іншым людзям трэба рабіць толькі тое, што хочаш, каб рабілі табе. Гаворачы простай мовай — ставіцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF