Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Як варажыла старая цыганка

Ганна КАНДРАЦЮК

— 3 —

Яшчэ да паездкі ў рэзервацыю Ада папярэдзіла, каб не ставіць там лішніх пытанняў.

— Лепш памаўчаць, — параіла яна, — індзейцы напралёт бачаць з кім у іх дачыненне. Яны не мусяць нічога гаварыць, уміг прачытаюць чалавека і яго намеры паводле мовы цела...

Парады Ады прыемна ўскалыхнулі маё эга. Нашы аўтахтоны з падобнай падазронасцю сочаць за ўсякай масці навалаччу. Беларусы таксама будуць гаварыць адно і думаць сваё. І хутчэй чым у словы павераць у тое, што самі знюхаюць і пабачаць. Сама вандроўка ў рэзервацыю выглядала мне на загадку, паколькі наладзілася нечакана, як бы пад уплывам натхнення. (Ада і Жак Мішэль не ведалі пра маю індзейска-яцвяжскую манію). Праўда, раней я не давала ім дыхаць роспытамі пра прадстаўнікоў першых нацый. Іх адных не хапала мне да шчасця сярод шматэтнічнага грамадства Манрэаля. Каб патрапіць на іх след, я кружыла па вуліцах метраполіі, з’ездзіла ўсе лініі метро, прасвяціла квартал геяў і лесбіянак уначы...

— Чаму іх няма, напрыклад, сярод пасажыраў аўтобусаў? — пытала я з надзеяй у голасе.

— Бо яны ходзяць у групах і трымаюцца сваіх сцежак, — падказала мне Ада, — іх маршруты супадаюць са старымі паляўнічымі шляхамі.

Мне аднак не пашчасціла сустрэць такіх індзейцаў-качэўнікаў.

* * *

Жыхары рэзервацыі выглядалі як сучасныя канадцы і замест чытаць з рухаў цела чужынцаў, чыталі ранішнюю прэсу. Каб не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF