Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Сям’я і вакол сям’і

Анна ПЯТРОЎСКАЯ

„Сям’я — дарога жыццёўмацоўваючай любові” — пад такім загалоўкам праходзіў у Жыровічах VІІ семінар студэнтаў ВНУ Беларусі.

— Сарганізаваць семінар не было ніякіх праблем, — гаворыць галоўны арганізатар семінара а. Аляксандр Балоннікаў. — Сабраліся і грошы, і дапаможнікі. Семінары праходзяць у Жыровічах і хаця мы называемся Мінская духоўная акадэмія і Мінская духоўная семінарыя, стаім тут. Жыровічы з’яўляюцца выдатнай пляцоўкай для сустрэч беларускай моладзі. Па-першае, гэта месца святое і Божая Маці, якая бласлаўляе школы і манастыр, бласлаўляе гэты семінар. Па-другое, маем тут гасцініцу і добрыя ўмовы, якія дазваляюць нам сабраць людзей на семінар. На гэты раз да нас прыехала звыш 100 юнакоў і дзяўчат з 50-ці ВНУ. Гэта амаль што ўсе прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных і недзяржаўных навучальных устаноў, — паясняе а. Аляксандр.

Семінар пачаўся ў чацвер 20 лістапада, але праца ў секцыях пачалася ў пятніцу. Працу семінара распачаў рэктар Духоўнай семінарыі і акадэміі ігумен Іаасаф, які прывітаў удзельнікаў і пажадаў усім плённай працы.

Усіх працоўных секцый было пяць. Тэмы рыхтавалі самі ўдзельнікі, аднак гуртаваліся яны вакол сям’і і Царквы.

— На Беларусі цяпер 30 тысяч сацыяльных сірот, — гаварыла Вікторыя Старасценка з Беларускага інстытута правазнаўства, якая выступіла з дакладам пра сацыяльных сірот на Беларусі. — У кожным годзе адкрываецца ад 3 да 5 агромных інтэрнатаў на 200 дзяцей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF