Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

У цэнтры Еўропы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ці можна параўнаць нашы вёскі ў часе, як яны змяніліся за перыяд, напрыклад, стагоддзя? Гэтая ідэя навеялася мне пасля чытання ўспамінаў Баляслава Грабінскага, які пакінуў вельмі цікавае апісанне сваёй мясцовасці, невялікай вёскі Урачыншчыны, што недзе пасярэдзіне паміж Дубровай і Сухаволяй.

Баляслаў Грабінскі нарадзіўся ў 1899 годзе, а ўспаміны пачаў запісваць у сваё 80-годдзе, калі пасля доўгіх вандровак пасяліўся на Фларыдзе ў Злучаных Штатах Амерыкі. Варта прыгадаць, што быў ён адным з віднейшых лідараў беларускага асяроддзя ў Вільні ў санацыйны і ваенны перыяд, а пасля вайны працягваў беларускую справу на эміграцыі. Пра яго пісаў на нашых старонках Сяргей Чыгрын, а змест згаданых успамінаў апублікаваў быў часопіс ARCHE.

Ва Урачыншчыну даехаць на публічным транспарце з Беластока найзручней праз Сухаволю, аднак мне неяк так выпала, што пакалясіў я спярша ў бок Дубровы. Злез я з аўтобуса крыху раней, у Бярозаве, бо адтуль карта паказвала даволі прамую дарогу ў намечаным мною напрамку. Дарога тая, як і многія з нашых асфальтавых дарог, пастарэла, паморшчылася, між некаторымі маршчынамі з’явіліся такія выемкі, у якіх магчымае заклінаванне кола нават малалітражкі. Праўда, нашы дарожныя ўстановы змагаюцца з гэтай дарожнай старасцю прыхваткамі, то тут, то там заліваючы змардаваны насціл новай асфальтавай праслойкай.

Бярозаўскія хутары выглядаюць цалкам прыстойна; відаць, што гаспадаранне там не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF