Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Юбілей „Чарамшыны”

Уладзімір СІДАРУК

Фолькавы калектыў „Чарамшына” арганізаваўся ў лістападзе 1993 года. Ініцыятарам і заснавальнікам гурту была Барбара Кузуб-Самасюк, а яго членамі сталі маладыя чарамшане, якія атаясамліваюцца з „тутэйшымі” і народнай спадчынай Падляшша. Дзякуючы гэтаму ў іх рэпертуары апынуліся даўнейшыя песні, якія калісьці спявалі нашы бабулькі і мамкі: „Чом ты нэ прышоў”, „Горіла сосна”, „Іхаў козак на війноньку”, „Ой у вышнёвым садочку”, „Там у лузі”, „Ой на горы два дубкы” і шмат іншых. Апрача даўніны гуртом выконваюцца і сучасныя мелодыі, якімі калектыў заваёўвуе публіку: „Чорны очка”, „Забава” ці „Смэрэко”. Фолькавы гурт з Чаромхі стаў вядомым не толькі на Падляшшы, але і ў многіх гарадах краіны: Варшаве, Любліне, Радаме, Гожаве-Велькапольскім, Легніцы, Плоцку, Чэнстахове, Тыкоціне, Сувалках. Гэта некаторыя асяродкі, у якіх „Чарамшына” выступала з канцэртамі. Гурт пабываў таксама на гастролях у Францыі, Італіі і Нямеччыне. Удзельнічаў у „Падляшскай восені”, „Спасаўскіх запустах” і „Купаллі”. Арганізаваў дабрачынныя канцэрты. „Чарамшына” гасцявала ў шматлікіх тэлеперадачах: „Swojskie klimaty”, „Hulaj dusza”, „U siebie”, „Tydzień”, „Nuty dla zakochanych”, „MTB”, а ад дзесяці гадоў з’яўляецца арганізатарам і заадно гаспадаром фолькавых сустрэч „З вясковага панадворка”. Гэтая цыклічная імпрэза, вядомая ў краіне і за мяжой, ад некалькіх гадоў набыла ранг міжнароднага фестывалю, мастацкім кіраўнікам якога з’яўляецца Барбара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF