Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Штамп — не для іх!

Ілона КАРПЮК

Трансвестыты, малпы ды танцоры — так некаторым мог запомніцца апошні турнір беларускай моладзі, які на мінулым тыдні прайшоў у Бельскім доме культуры. Постмадэрны свет, які адлюстроўвала ў час спаборніцтваў беларуская моладзь, падкрэслівае, што беларуская меншасць не функцыянуе ў іншым, нейкім сваім свеце, толькі з’яўляецца неразлучнай часткай польскай грамады ды сучаснага, прынамсі еўрапейскага свету. Хто не ў змозе ў гэта паверыць, павінен правесці крыху часу з маладымі беларусамі. Іншая справа, што беларускасць мае свае рысы, нават у свядомасці маладых людзей і, здаецца, не толькі медыі ўплываюць на яе фармаванне, а гэта ўжо паспяховая справа.

— Турнір ладзіцца дзеля таго, каб вы ведалі, хто вы і адкуль вы, — так удзельнікаў турніру прывітаў Андрэй Сцепанюк, дырэктар Беларускага ліцэя ў Бельску, які прыбег у дом культуры ў часе ладжанай якраз праверачнай матуры. З радасцю з’явіўся, але таксама хутка ўцёк назад у школу, пакідаючы сваіх вучняў пад вокам адказнага настаўніка. Роля настаўніка — адна з важнейшых у пошуках адказу на пытанні, якія закрануў Андрэй Сцепанюк, але апекуны вучняў беларускіх школ, якія з’явіліся на турніры, можна ўжо сказаць — ветэраны працы з моладдзю.

Калі я яшчэ вучылася ў Гайнаўскім беларускім ліцэі, часта казалі, што ў Бельскім ліцэі вучаць гэтак званыя „беларускія кансервы”, — настаўнікі, якія не пакідаюць вучням ніякай творчай свабоды як у пошуках беларускасці так і ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF