Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Анатоль Корзун і яго мастацтва

Аляксей МАРОЗ

25 ліпеня 2007 года на 68 годзе памёр Анатоль Корзун — гайнаўскі мастак або, як яго называюць у родным Арэшкаве — арэшкаўскі. Калі аднак глянуць на ягоныя карціны, дык цяжка было б аднесці іх толькі да Гайнаўкі, а тым болей да Арэшкава. Анатоль Корзун — наш беларускі мастак, які чэрпаў інспірацыю з роднага арэшкаўскага хутара Вярхоўскае, дзе нарадзіўся ды правёў дзяцінства і юнацтва, з навакольных палёў, лугоў і рэчак (бо вельмі любіў лавіць рыбу), з Гайнаўкі, дзе пражыў многа гадоў і несумненна з Белавежскай пушчы, якая акружае яго роднае Арэшкава і падыходзіць да самой Гайнаўкі. Знатакі мастацтва адносяць яго алейныя карціны да віленскай школы каларыстаў, але тэхніка выконвання мастацкіх работ гэта толькі сродак выяўлення таго, што скрываецца ў душы мастака. Анатоль Корзун быў універсальным жывапісцам, а на яго работах не трэба дашуквацца арэшкаўскіх ці пушчанскіх матываў, бо яго карціны нашпігаваныя сімваламі, якія можна расшыфроўваць па-свойму.

Будучы настаўнікам мастацтва і тэхнічных работ у Гайнаўскім белліцэі ў 1962-1978 гадах, Анатоль Корзун на ўроках вучыў не толькі рысаваць ці маляваць, але пасля заняткаў рыхтаваў вучняў да мастацкіх конкурсаў. Навучыў ён многіх падапечных як можна захапляцца прыгажосцю палёў, лугоў і лясоў, некаторых больш сур’ёзна захапіў мастацтвам. Сам, будучы членам Саюза польскіх мастакоў, прымаў удзел у пленэрах у розных месцах Польшчы, там узнікалі яго рысункі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF