Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Па старонках „Беларуса-2008”

Сяргей ЧЫГРЫН

У Нью-Йорку выйшаў з друку літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа „Беларус-2008”. Ён прысвячаецца 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаўцом альманаха з’яўляецца газета „Беларус”, а рэдактарам — Марат Клакоцкі.

Нагадаю, што дэбют альманаха „Беларус” адбыўся ў мінулым годзе. Па-рознаму ён быў сустрэты і ацэнены чытачамі, але, калі з беларускімі выданнямі на эміграцыі з кожным годам становіцца цяжэй і цяжэй, выданні закрываюцца і сотні беларускіх газет і часопісаў у Германіі, Францыі, Канадзе, Аўстраліі, Бельгіі, ЗША ўжо не выдаюцца, новае выданне трэба вітаць. Такі альманах павінен быць і выдавацца, аб’ядноўваючы вакол сябе новых эмігрантаў-беларусаў, якія маюць здольнасці да „краснага пісьменства”.

Пра „Беларуса-2007” я пісаў у „Ніве”, глядзіш — і ўжо год мінуў, прыйшла чарга і да „Беларуса-2008”. Мае рацыю Лявон Юрэвіч, кажучы і згадваючы ў прадмове былыя беларускія эміграцыйныя альманахі і часопісы, накшталт „Асьцюка”, „Вясны”, „Крапівы”, „Прыйсьця”, якія з’явіліся па адным нумары і зніклі назаўсёды. Дзякаваць Богу, „Беларус” жыве, ужо свет пабачылі два нумары, збіраецца і рыхтуецца да друку трэці „Беларус”, таму верыцца, што альманах жыве і будзе доўга жыць.

У „Беларусе-2007” мне найбольш спадабаўся „Чужаземны трыптых” Віталя Зайкі. Выдатная, чытэльная рэч. Атрымаўшы з за мяжы новага „Беларуса”, я адразу пачаў на яго старонках шукаць Зайку. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF